Карчмар. Karczma u staroha Jazepa.
Сьмешкі

  Тут зьмешчаны беларускія показкі й іншыя сьмешкі выключна палітычнай тэматыкі.


 

20
Сабраў Бог кіраўнікоў дзяржаваў і папрасіў паведаміць сваім грамадзянам, што неўзабаве канец сьвету надыдзе. І вось Клінтан выступае па тэлевізіі:
-- Дарагія грамадзяне ЗША! Маю для вас дзьв
е навіны: адна добрая, другая -- кепская. Добрая навіна: Бог, як мы й меркавалі, ёсьць! Кепская: не ўзабаве канец сьвету!
Ельцын
-- Соотечественники! У меня, па-анимаешь, для вас две плохие новости: Бог
все-таки есть, и скоро конец света.
Лукашэнка:
-- Замечацельный беларусский народ и дарагие жэншчыны! У меня для вас дзве прэкрасные новасци! Первая - Бог признал меня за прэзидэнта! Вторая - я буду править вами да канца света!

19
Неяк прыходзiць Лука да свайго прэм'ер-мiнiстра й пытаeцца:
-- Скажы мне праўду, таварыш прэм'ер-мiнiстр. Якоe будзе эканамiчнае
становiшча Беларусi ў 2000 годзе?
-- Ведаеце, таварыш Прэзыдент, эканамiчнае становiшча ў 2000 годзе будзе сяреднее.
--Сяреднее, кажаш. Цi не мог бы ты ўдакладнiць?
-- Гэта значыць, лепшаe чым у 2001, але горшаe чым у 1999.

18
Пытаецца прыхільнік Лукашэнкі ў такога самага прыхільніка:
-- Выиграет ли Лукашенко на будущий год?
-- Обязательно выиграет. А какие соревнования будут?
-- Чемпионат мира по футболу.
-- Он все команды соперников посадит за использование незарегистрированной символики. И обязательно выиграет!

17
Сядзіць Лука ў сваёй рэзідэнцыi, сумуе, аб жыцці разважае. Глянуў на сьцяну і ўбачыў свой партрэт.
-- Ну, што скора нас снимут.
-- Гэта мяне здымуць, а цябе пасядяць.

16
Задаюць у XXI стагодзьдзі вучням якой-небудзь вашынгтонскай і менскай школаў сказ для разбору: У краме была чарга па сасіскі.
«А што такое чарга?» - пытаецца амэрыканец.
«А што такое сасіскі?» - цікавіцца беларус.

15
На прэс-канфэрэнцыі ў прэзідэнта Беларусі патаюцца:
-- Аляксандр Рыгоравіч, а колькі моў вы ведаеце?
-- Пяць!
-- Скажыце, калі ласка, што-небудзь па-нямецку.
-- Do you speek English?
-- Дык гэта ж па-ангельску?!
-- Тады пишыце шэсьць.

14
Лукашэнка, Клінтан і Ельцын вырашылі даведацца, хто зь іх больш шчаслівы й зьвярнуліся да Бога:
-- У чым маё шчасьце? - мовіў Клінтан.
-- Ты кіруеш самай дэмакратычнай і свабоднай краінай - адказаў яму Бог.
-- А чым павінен быць удзячны табе я? - зьвярнуўся да Бога Ельцын.
-- Пад тваёй уладай знаходзіцца самая вялікая краіна.
-- А ў чым маё шчасьце?
-- А тваё шчасьце, Сашка, у тым, што мае рукі да крыжа прыкуты.

13
Цытата з газэты "Советская Белоруссия": "Тяжело вооружённая кулаками группа демонстрантов напала на мирносидящих в танке милиционеров. В результате чего милиционерам были нанесены жестокие моральные увечия, демонстранты отделались лёгкими смертями."

12
Прыехаў з Лёндана ў Менск музэй воскавых фігураў. Лука туды - шась! Кожнага прэзыдэнта патрымаў за руку, нешта доўга ім гаварыў, скардзіўся на апазыцыю, нават сьлязу пусьціў. На разьвітаньне пацалаваў усіх, а Маргарэт Тэтчэр и Лені Фішэр - узасос.
Увечары ён выспупіў па тэлевізіі:
«Осуществлен крупный прорыв на международном фронте! Одержана убедительная победа на дипломатической арене! Ко мне приехали президенты всех стран мира. Я с ними встретился - они меня выслушали. Никто не возражал и все со мной согласились».

11
Памірае стары чукча і просіць сыноў: «Беражыце Лукашэнку, ахову яму дайце. Бо пакуль Лука ёсьць, ніхто не скажа, што чукча самы дурны!»

10
Раз на тысячу год Бог спускаўся на зямлю ў запрашаў да сябе трох
самых незвычайных палітыкаў. Гэтым разам запрасіў Клінтана, Коля і Л. Клінтан пытаецца ў Бога: «Праз колькі год жыцьцё ў ЗША будзе, як у раі?» 
-- Праз 40 год. 
Біл заплакаў: 
-- Я не дажыву! 
Коль пытаецца ў Бога: «Праз колькі год жыцьцё ў Нямеччыне будзе, як у раі?» 
-- Праз 40 год.
Коль заплакаў: 
-- Я не дажыву! 
Л. загадвае Богу: «Немедленно доложите, через сколько лет в Беларуси будет рай, если прэзидентом все время буду Я?!» Бог раптам заплакаў: 
-- Я не дажыву!

9
У работнікаў адміністрацыі прэзідэнта медагляд.Зубны лекар пытае ў чарговага пацыента: 
-- Чаму гэта ў вас усіх з роту дрэнны пах? 
-- А таму, -- адказвае, -- што Лука нам кожны дзень у душу с...!

8
Злавіў Л. ў Менскім моры залатую рыбку. І тут жа даў інтэрвію: «У нас в Беларусі все есть! Народ даволен и шчаслиу! Ня жызнь, а малина! Не камунизм, а рай! А патаму рыбку намераны направіць у дар расийскаму народу!»Толькі з'ехалі журналісты, Л. -- зноў да рыбкі:
-- Тык што дарыць цябе расіянам, штоб ты ім карыты паразьбівала, ці выпусьціць?
-- Выпусьці! Я тры тваі жаданьні выканаю! -- узмалілася рыбка. І Л. загадаў: "Сделай меня Прэзидэнтам «Невиданного миру государства! Чтоб никакой оппозиции у меня не было! Присвой мне звание Героя Советского Союза столько раз, сколько Брежнев не имел! А калі не сделаеш, дык я Минскае мора асушу, цябе з дна марскога дастану і падкапчу!"
І кінуў рыбку ў Менскае мора.Тут жа адчуў на патыліцы рулю пісталета й голас:
-- Я кілер. З рыбкай дамову заключалі?
-- Каки ж я дурань! -- залемантаваў прэзыдэнт. -- Не папрасиу, каб не пасмертна!

7
У Менску апошнім часам у сама розрух асфальтуюць вуліцы, што стварае шмат нязручнасьцяў. Перапоўнены аўтобус заварочвае з магілеўскай шашы ў аб'езд. Пасажыр у салёне гучна кажа: "Усё мініруюць і мініруюць Магілеўку, хоць бы з сэнсам". Дама непадалёку, не ўнікаючы ў сутнасьць, імкнецца выправіць: "Гэта ж мэтро будуюць!". Пасажыр паварочваецца да яе са словамі: "Жанчына, не замінайце спадзявацца!".

6
-- У чым ёсьць падабенства паміж Л. і півам?
-- Абодва добрыя, калі на стале й халодныя!

5
Чулі? Лукашэнка ўсё ў свае рукі бярэ. Учора сказаў, што цяпер сам, сваім голасам прыпынкі ў аўтобусах, тралейбусах і мэтро абвяшчаць будзе!

4
Сустрэліся Л. і Пазьняк. Л. пытае:
-- Как дела, Зянон? Что в Америке слышно?
-- Якія «дзела», -- адказвае Зянон. -- У Амерыцы толькі й чуваць, як рагочуць, калі показкі пра 
цябе распавядаюць. Хочаш раскажу?
-- Не забывайтесь, Зенон Станислававич! Я все-таки пока Прэзыдэнт!
-- Не хвалюйся, я табе два разы раскажу, а калі не зразумееш -- дык і трэці! Я ў Штатах падабрэў -- гуманны стаў.

3
Па пляжы бяжыць сабачка. А там Л. загарае. Сабачка аслупянеў ад шчасьця: падбег ды лізнуў «усенародна абранага». А потым як пачне плявацца:
-- Цьху! Добра, што не наступіў!

2
Перад самымі прэзыдэнцкімі выбарамі ў Л. моцна забалела галава. Хірург зрэзаў яму чэрап, дастаў глузды. У гэты момант у палату забег Іван Ц.
-- Ура! -- крычыць. -- Мы перамаглі! Цябе, Сашэла, выбралі!
Л. усхапіўся з аперацыйнага стала, схапіў свой чэрап, прыставіў на мейсца і пабег.
-- Куды?! -- крычыць хірург. -- А глузды?!
-- Нашто яны мне цяпер, кали я ужо прэзыдэнт?!

1
Пагуляў Л. сам з сабою ў хакей і вырашыў пацікавіцца, ці займаюцца спортам у яго адміністрацыі. Паклікаў ён Івана Ц. І пытае:
-- Іван! Скажы мне, напрыклад, за колькі ты стометроўку можаш прабегчы?
Пачухаў Ц. сабе патыліцу, прыкінуў і так, і гэтак ды кажа:
-- Ну, за тысячу «баксаў» дык напэўна змагу.

Далей 60-41 40-21 20-1

Дахаты.


ByBannerNet
ByBannerNET


Copyright © 1999-2000 Stary Jazep All rights reserved.